haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

01.06.2018 08:07

1818 просмотров

0 комментариев

У Віцебску міліцыя шукала бацькоў згубленай паўтарагадовай дзяўчынкі

Увечары 30 траўня каля 22-й гадзіны ў Першамайскі РАУС Віцебска затэлефанаваў 51-гадовы мужчына і паведаміў пра малое дзіця, якое знаходзіцца адно каля пад’езда жылога дома па вуліцы Рэпіна.

На месца выкліку адразу выехала следча-аператыўная група. Яны пабачылі, што паўтарагадовая дзяўчынка знаходзіцца пад наглядам мужчыны, які выклікаў міліцыю. Дзіця было апранутае ў ружовую майку і памперс. Дзяўчынку агледзелі медыкі з «хуткай», пасля чаго даставілі ў дзіцячую клініку для абследавання.

Міліцыянты шукалі бацькоў ці апекуноў дзіцяці.

І зранку 31 траўня афіцыйны прадстаўнік УУС Віцебскага аблвыканкама Віталь Сапроненка паведаміў БЕЛТА, што бацькі знайшліся. Падрабязнасці здарэння пакуль высвятляюцца.

http://euroradio.by

Чытайце таксама:

Віцяблянка расказала, як згубіла паўтарагадовую дачку

http://euroradio.by

Последние новости