haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

04.06.2018 15:41

751 просмотр

0 комментариев

П’яны кіроўца трапіў у аварыю і, пакінуўшы параненага чатырохгадовага сына, уцёк

П’яны мужчына з Валожынскага раёна, у якога не было правоў, збег пасля ДТЗ і пакінуў у машыне пацярпелага сына, паведамляе УДАІ УУС Мінаблвыканкама.

28-гадовы мясцовы жыхар з Івянца на закругленні дарогі не справіўся з кіраваннем. Машыну занесла, і яна ўрэзалася ў дрэва. У выніку 4-гадовы сын кіроўцы атрымаў цялесныя пашкоджанні і быў шпіталізаваны. Дзіця на момант аварыі знаходзілася на пярэднім сядзенні не ў дзіцячым крэсле і не было прышпілена рамянём бяспекі. Мужчына пакінуў машыну і схаваўся, а дзіця забралі сваякі.

Мужчыну затрымалі на наступны дзень. Аказалася, што ён быў п’яны (утрыманне алкаголю ў крыві складала 1,66 праміле). Па словах вадзіцеля, выпіў ён ужо пасля аварыі.


Пасведчання кіроўцы ён быў пазбаўлены ў 2016 годзе за язду ў нецвярозым стане.
https://nn.by

Последние новости