haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

08.06.2018 17:39

765 просмотров

0 комментариев

Ноччу ў Гарадоцкім раёне адбыўся крадзёж: пенсіянер скраў у пенсіянера прадукты харчавання...

Паводле інфармацыі прэс-службы Віцебскага абласнога ўпраўлення МУС ў ноч з аўторка на сераду на Гарадоччыне быў здзейснены крадзёж прадуктаў харчавання, праса і радыёпрымача .

Прэс-служба абласнога ўпраўлення МУС паведамляе, што 6 чэрвеня ў 10 гадзін 55 хвілін у Гарадоцкі РАУС звярнуўся пенсіянер жыхар Гарадоцкага раёна, 1935 года нараджэння. Засмучаны пенсіянер паведаміў, што ў перыяд з 23 гадзінаў 5 чэрвеня да 1 гадзіны 6 чэрвеня неўсталяваны злачынец, пракраўся ў яго дом і здзейсніў крадзеж прадуктаў харчавання, праса і радыёпрымача . Нанесеная шкода слала 60 рублёў.
Супрацоўнікамі аддзелаў крымінальнага вышука і участковых інспектароў Гарадоцкага РАУС аператыўна ўстаноўлена, што злачынства здзейсніў непрацуючы, раней судзімы за крадзеж жыхар вёскі Халамер’е, 1956 года нараджэння.
Гарадоцкім раённым аддзелам Следчага камітэта ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 2 арт. 205 КК — «Крадзёж, зроблены паўторна або з пранікненнем у жытло». Злачынца чакае адно з разнастайных пакаранняў ад выпраўленчай працы да пазбаўлення волі на тэрмін да чатырох гадоў.
Л. Антонаў
Паводле: http://uvd.vitebsk.gov.by

Последние новости