haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

28.06.2018 08:24

753 просмотра

1 комментарий

Скончыў жыццё самагубствам начальнік Нясвіжскай інспекцыі па ахове жывёльнага свету, які стаў фігурантам крымінальнай справы

Як стала вядома «Нашай Ніве», скончыў жыццё самагубствам начальнік Нясвіжскай міжраённай дзяржаўнай інспекцыі па ахове жывёльнага і расліннага свету пры прэзідэнце Вячаслаў Сцяпура.

Яму было 53 гады.

Фота gosinspekciya.gov.by

Ад 25 мая ягоныя абавязкі выконвае іншы работнік.

Нагадаем, у пачатку чэрвеня Лукашэнка зладзіў пагром гэтаму ведамству — былое кіраўніцтва Інспекцыі злавілі на карупцыі і звольнілі з завядзеннем крымінальных спраў, а новым кіраўніком прызначылі чалавека з пагранічнага спецназа (АСАМ) — Юрыя Церцеля, які атрымаў загад «навесці належны парадак».

Сярод фігурантаў спраў былі некалькі кіраўнікоў міжраённых інспекцый, сярод іх і Сцяпура.

Чытайце таксама: Лукашэнка зноў згадаў Інспекцыю па ахове прыроды. Наколькі важная гэтая структура?

У Сцяпуры засталося двое дзяцей. Да прызначэння ў Інспекцыю ён працаваў намеснікам кіраўніка мясцовага РУУС.
https://nn.by

Последние новости