haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

29.06.2018 15:10

648 просмотров

0 комментариев

У Віцебску юнак збіў кандуктара за просьбу аплаціць праезд

У Віцебску малады чалавек напаў на кантралёра ў тралейбусе. Здарэнне адбылося ўвечары 23 чэрвеня, паведамляе прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкама.

Каля 18-й гадзіны ў салон тралейбуса каля Смаленскага рынку ўвайшла кампанія — тры дзяўчыны і юнак. Кандуктар папрасіў іх паказаць праязныя квіткі ці аплаціць праезд. Дзяўчаты аблаялі кандуктара, а малады чалавек вырашыў разабрацца з ім сілай. Ён ударыў 50-гадовага мужчыну кулаком у твар, а потым дабавіў нагой у грудзі.

Кіроўца тралейбуса не бачыў, што адбываецца ў салоне, і адчыніў дзверы каля наступнага прыпынку. Кампанія скарысталася гэтым і выйшла з транспарту. Кандуктар затэлефанаваў у міліцыю, і ўжо праз некалькі хвілінаў праваахоўнікі затрымалі ўсю кампанію.

Выявілася, што ўсе чацвёра былі нецвярозымі. Прычым, адной з дзяўчат стала настолькі кепска ад выпітага, што міліцыянты перадалі яе медыкам.

А на 19-гадовага хлопца пачалі крымінальную справу за хуліганства.

http://euroradio.by

Последние новости