haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

01.07.2018 17:52

887 просмотров

0 комментариев

У Маямі забілі 33-гадовую беларуску. Муж ударыў яе малатком і задушыў. Гэта бачыў іх сын.

42-гадовы амерыканец Марк Алан Беркавіц падазраецца ў тым, што ўдарыў жонку малатком па галаве. Калі ён выявіў, што яна яшчэ жывая, узяў шнур і задушыў яе.

Загінулая — 33-гадовая ўраджэнка Слуцка Анастасія Савіцкая.

Марк Алан Берковіц быў затрыманы паліцыяй у чацвер раніцай.

Па дадзеных NBC 6, Анастасія планавала развесціся з мужам. Калі мужчына даведаўся, што жонка перапісваецца з іншым мужчынам, ён раззлаваўся.


Пакуль яго жонка спала, мужчына ўзяў малаток і ўдарыў яе па галаве.

Іх васьмігадовы сын Эдрыян у гэты момант спаў побач з мамай. Ён прачнуўся, і мужчына папрасіў яго адвярнуцца. Берковіц не хацеў, каб сын бачыў, што той зрабіў з маці. Затым ён перанёс жонку ў гасціную. Убачыўшы, што яна яшчэ жывая, схапіў шнур і задушыў яе.

Пазней хлопчык распавёў паліцыянтам, што бачыў кроў на галаве мамы.

Сямейная пара жыла ў доме разам з Барбарай Уотэрсан — маці падазраванага. Жанчына сказала, што яе разбудзіў сын і сказаў, што забіў Анастасію. Жанчына выклікала паліцыю.

Intex-press.by
https://nn.by/?c=ar&i=212029

Последние новости