haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

17.08.2018 18:04

4648 просмотров

2 комментария

Каля высакавольтнай лініі «Віцебская ЦЭЦ-Гарадок» «Хуткая» падабрала 17-гадовага хлопца пасля ўдару токам

15 жніўня ў Віцебскім раёне адбылося адключэнне высакавольтнай лініі на 110 000 вольт «Віцебская ЦЭЦ-Гарадок», пры абследаванні ЛЭП высветлілася, што пацярпеў 17-гадовы хлопец.

Раніцай 16 жніўня пры правядзенні пасляаварыйнага агляду на траверсе адной з металічных апор ЛЭП былі выяўленыя рэшткі аплаўленага адзення, а пад апорай — сляды крыві.

Пазней электрыкі высветлілі, што ўвечары 15 жніўня непадалёк ад вёскі Хайсы брыгада хуткай медыцынскай дапамогі падабрала маладога чалавека са слядамі электратраўмы. 17-гадовага пацярпелага змясцілі ў рэанімацыю Віцебскай абласной клінічнай бальніцы з апёкамі 1-й і 2-й ступені цяжкасці. Ён знаходзіцца ў цяжкім стане.

Праверку па факце няшчаснага выпадку праводзіць УУС Віцебскага аблвыканкама, пра гэта «ННВ» паведамілі ў «Віцебскэнерга»

Іван Дзедушкін

Паводле: https://news.vitebsk.cc

Последние новости