haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

09.10.2018 19:50

5303 просмотра

2 комментария

А поўначы каля Гарадка легкавік быў раструшчаны КаМАЗам. Кіроўца легкавіка загінуў на месцы

У Гарадоцкім раёне кіроўца легкавіка загінуў, сутыкнуўшыся з КамАЗам, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Казючыц.

8 кастрычніка ў 23.40 кіроўца легкавога аўтамабіля Kia на скрыжаванні ў вёсцы Прудок пры выездзе з другараднай дарогі ад вайсковай частцы на галоўную на віадук не саступіў дарогу грузавіку. У выніку аварыі 42-гадовы кіроўца Kia памёр на месцы ДТЗ, кіроўца КамАЗа не пацярпеў.

Па факце аварыі праводзіцца праверка. Пад час працы праваахоўных органаў на месцы здарэння праезд у бок Езярышча быў арганізаваны праз кальцо ў в. Хамякова.

Па нашай інфармацыі кіроўца легкавіка накіроўваўся да дому ў в. Віраўля. Выказваем спачуванні сям’і і блізкім загінулага мужчыны.

Фота ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама.

Т. Гаражанка

Последние новости