haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

12.11.2018 15:40

2818 просмотров

14 комментариев

Гэтай ноччу ў Гарадку аўтамабіль пратараніў ганак Гарадоцкай пракуратуры. Фота

12 лістапада ноччу ў Гарадку легкавы аўтамабіль пратараніў два слупы, блакітную ялінку і спыніўся ля ганку Гарадоцкай пракуратуры.

Месца каля Гарадоцкага суда па вул. К. Маркса прыцягвае нядбайных кіроўцаў, як мёд. З часу рэканструкцыі цэнтральнай дарогі ў райцэнтры некалькі разоў агароджа каля райсуда таранілася пераважна нецвярозымі кіроўцамі. Будучы ў абдымках Бахуса, кіроўцы не спраўляліся з кіраваннем на закругленні цэнтральнай шашы і таранілі агароджу, даязджаючы да будынка суда. Дарэчы і зараз агароджа каля суда не адноўлена.

У панядзелак раніцай жыхары Гарадка каля пракуратуры бачылі ўжо астанкі начнога здарэння, бо аўтамабіль, які тараніў, быў эвакуяваны. Сённяшняй раніцай нядбайны кіроўца ўстанавіў «рэкорд» тарану па вул. К. Маркса. Не справіўшыся з кіраваннем аўтамабіліст пратараніў два асвятляльных слупы, знёс блакітную ялінку і толькі ганак будынка пракуратуры спыніў ліхача.

Пакуль праваахоўныя органы раёна і вобласці не распавялі пра здарэнне каля Гарадоцкай пракуратуры і яго наступствы для ўдзельнікаў. Па нашай інфармацыі ў аварыі пацярпела машына «Аўдзі».

Л. Антонаў

Последние новости