haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

08.01.2019 14:19

1035 просмотров

0 комментариев

У Оршы даішнікі злавілі каля начнога клуба 21-гадовага п’янага лейтэнанта міліцыі

Раніцай 7 студзеня каля аршанскага начнога клуба мясцовыя даішнікі спынілі аўтамабіль «Вольва». Высветлілася, што кіроўца быў п’яны.

На мужчыну склалі адміністратыўны пратакол.

Пазней высветлілася, што малады чалавек — супрацоўнік міліцыі. 21-гадовы мужчына мае званне лейтэнанта і працуе начальнікам атрада ў аршанскай калоніі № 8.

Ці будуць у лейтэнанта праблемы на працы праз гэты выпадак, пакуль невядома.

Дарэчы, за першы тыдзень года было затрымана п’яных 55 кіроўцаў, распавялі «Нашай Ніве» ў прэс-службе міліцыі Віцебскай вобласці.

Фота ілюстрацыйнае.
https://nn.by

Последние новости