haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

24.01.2019 08:12

939 просмотров

0 комментариев

Пасля застолля ў шумілінскім кафэ «Караван» нецвярозы хлопец адкрыў стральбу па вокнах

У выхадныя дні, калі ў шумілінскіх кафэ бывае шматлюдна, міліцыянерам часта прыходзіцца разбірацца з рознымі надзвычайнымі сітуацыямі. Так было і нядаўна: кампанія хлопцаў, якая выйшла на падпітку з «Каравана», вырашыла пастраляць.

Пнеўматычную зброю свайго сябра, які невядома чаго прыхапіў з сабой у кафэ, узяў жыхар в. Андрэеўка Мішневіцкага сельсавета. Як потым раскажа 23-гадовы хлопец супрацоўнікам крымінальнага вышуку, цэліўся ён у сцяну. Але прамахнуўся і пашкодзіў шкло ў трох вокнах Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Супраць «стралка» ўзбуджана крымінальная справа за хуліганства. Яму пагражаюць грамадскія работы або штраф, або папраўчыя работы да двух гадоў, або арышт да 6 месяцаў або пазбаўленне волі да 3 гадоў. Чаму малады чалавек пачаў страляць?..

http://shumilina.by

Последние новости