haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

25.01.2019 14:47

1104 просмотра

0 комментариев

На Віцебшчыне перакулілася расійская фура, мясцовыя жыхары скралі каву

У Докшыцкім раёне перакулілася расійская фура, мясцовыя жыхары скралі каву. Пра гэтую гісторыю піша прэс-служба міліцыі Віцебскай вобласці.

Фура апынулася на баку, з яе выпалі ўпакоўкі з таварам. Якраз міма праязджалі на аўтамабілі два жыхары Бягомля. Пазней яны вярнуліся на месца здарэння і ў той час, калі кіроўца чакаў дапамогі, цішком скралі і вывезлі на машыне 360 банак кавы на 1235 рублёў. Наўрад ці яны паспелі паспрабаваць напой, бо з’явілася міліцыя.

Крымінальную справу распачалі па артыкуле «Крадзеж». Раней адзін з мужчын быў асуджаны за браканьерства, іншы — за крадзяжы.

Фота: uvd.vitebsk.gov.by

https://euroradio.by

Последние новости