haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

30.01.2019 18:05

1101 просмотр

0 комментариев

У Гарадку жонка даруе мужу нанясенне ёй 20 удараў, а праваахоўнікі — не

Даказаць сваю правату жонцы сілай спрабаваў раней судзімы гарадакчанін 1969 г. н., калі засумняваўся ў яе вернасці.

Па інфармацыі газеты «Гарадоцкі веснік» у ходзе канфлікту муж прыраўнаваў жанчыну і нанёс ёй не менш за 20 удараў у галаву і тулава. Такім чынам жонке была прычынена выцятая рана галавы, тулава, канечнасцяў, локцевых суставаў, сінякі на плячах і перадплеччах, на сцягне. Гэтыя выцятыя месцы адносяцца да катэгорыі лёгкіх цялесных пашкоджанняў па прыкмеце кароткачасовага расстройства здароўя.

У дадзеных «практыкаваннях баксёра» ўгледжваецца склад злачынства, прадугледжанага арт.153 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь — наўмыснае прычыненне лёгкага цялеснага пашкоджання. Зараз «баксёру» пагражаюць грамадскія працы, або штраф, або папраўчыя работы на тэрмін да аднаго года, або арышт.

Паказальна, што пасля «спарынга» жанчына не жадае прыцягваць крыўдзіцеля да крымінальнай адказнасці.

Але праваахоўнікі ўпэўненыя, што адсутнасць адпаведнага пакарання будзе спрыяць развіццю ў грамадзяніна пачуцця беспакаранасці і можа прывесці да здзяйснення іншых супрацьпраўных гвалтоўных дзеянняў. Пры гэтым праваахоўнікі лічаць, што наступным разам справа можа не абмежавацца выцятымі месцамі (рас. — сінякамі), а будзе несці значна большую грамадскую небяспеку.

Фота ілюстратыўнае.

Л. Антонаў

Последние новости