haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

06.02.2019 06:30

813 просмотров

0 комментариев

Школьнік выклікаў міліцыю на ўласнага бацьку і таго арыштавалі

Нядзельным вечарам 3 лютага ў міліцыю патэлефанаваў 8-гадовы хлопчык з вёскі Арэхава Бабруйскага раёна і паведаміў пра тое, што «тата б’е маму і можа яе забіць». Праваахоўнікі адразу ж выехалі на месца.

Высветлілася, што па адрасе жывуць 44-гадовы мужчына з 37-гадовай сужыцелькай. У іх двое агульных дзяцей — сын і дачка. Паміж мужчынам і жанчынай нярэдка здараюцца канфлікты: яму не падабаецца, што яна позна прыходзіць з працы, пры гэтым сам кіраўнік сямейства не працуе.

У той дзень мужчына забраў тэлевізійны кабель, каб дзеці не глядзелі тэлевізар. А калі ён вярнуўся дадому каля 19.30 нападпітку, тэлевізар працаваў: грамадзянская жонка пазычыла кабель у суседзяў. Гэта і стала прычынай канфлікту. Мужчына пачаў хапаць жанчыну за рукі, прагучалі славесныя пагрозы. Таму дзіця спалохалася і патэлефанавала ў міліцыю.

Дэбашыра затрымалі і даставілі ў РАУС. На мужчыну склалі пратакол.

Мужчыну далі адміністрацыйны арышт на трое сутак. І што далей?

Фота ілюстратыўнае
https://nn.by

Последние новости