haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

11.02.2019 18:46

1031 просмотр

0 комментариев

У Гарадоцкім раёне на мяжы з Расіяй затрымалі тры машыны з ломам каляровых металаў

Паводле прэс-службы Віцебскага абласнога ўпраўлення МУС ў Гарадоцкім раёне былі затрыманы аўтамашыны «Таёта Ленд Крузер» з прычэпам, «Фіят Дуката» і «Фольксваген ЛТ 35» з ломам каляровых металаў без адпаведных дакументаў.

Прэс-служба паведаміла, што 7 лютага ў 17 гадзін супрацоўнікамі групы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі і АДАІ Гарадоцкага РАУС на аўтадарозе каля вёскі Дубакрай Гарадоцкага раёна былі затрыманыя аўтамашыны «Таёта Ленд Крузер» з прычэпам, «Фіят Дуката» і «Фольксваген ЛТ 35». У гэтых машынах без адпаведных дакументаў перавозіўся лом каляровых металаў агульнай вагой 5371 кілаграмаў. Кошт канфіскаванай партыі металу склаў 10 тысяч рублёў. У дачыненні да перавозчыкаў: мужчын 1982, 1985 і 1989 гадоў нараджэння былі складзеныя пратаколы па артыкуле 12.29 КаАП Рэспублікі Беларусь.

Кожнага з мужчын чакае штраф ад 10 да 30 базавых велічынь з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння або без .

Груз затрыманы.

Фота ілюстратыўнае.

Т. Гаражанка.

Паводле: http://uvd.vitebsk.gov.by

Последние новости