haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

15.02.2019 07:35

595 просмотров

0 комментариев

Як кіраўніцтва камбінату школьнага харчавання і 15 школьных сталовак скралі прадуктаў на 200 тысячаў рублёў

Супрацоўнікі АБЭЗ Навабеліцкага РАУС Гомлю раскрылі схему крадзяжу кіраўніцтвам камбінату школьнага харчаванн прадуктаў харчавання, прызначаных для падрыхтоўкі ежы ў школьных сталовых. Агульная сума скрадзенага перавысіла 23 долараў ЗША.

Крымінальная справа паводле ч.4 арт.210 КК Беларусі («Крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі») распачата ў дачыненні да жыхара абласнога цэнтру, а таксама загадчыцы вытворчасцю і таваразнаўцы КУП «Гомельскі гарадскі камбінат школьнага харчавання». Усе падазраваныя змешчаны ў ІЧУ.

«У кожнага фігуранта справы была свая роля. Загадчыца сталовай адпраўляла на склад камбінату штодзённыя заяўкі на прадукты. Пры гэтым у дакументах яна завышалі колькасць навучэнцаў. Такім чынам утвараліся лішкі, якія таваразнаўца прадпрыемствы афармляла „ліпавымі“ накладнымі і пакідала на складзе. Падробленыя дакументы падпісвала загадчыца, што дазваляла саўдзельнікам доўгі час хаваць парушэнні», — распавёў начальнік АБЭЗ Навабеліцкага РАУС Гомля Павел Мыльнікаў.

Выкрадзеныя крупы, мяса, згушчанае малако, цукар, крабавыя палачкі і іншае вывозіў з тэрыторыі прадпрыемства знаёмы таваразнаўцы.

У наступным тавары прадаваліся па заніжаных коштах. Мяркуецца, што магчымымі пакупнікамі былі індывідуальныя прадпрымальнікі, у тым ліку з Расеі. Большую частку выручкі загадчыца пакідала сабе, а астатняя сума дзялілася паміж змоўшчыкамі.

Злачынная дзейнасць ажыццяўлялася з красавіка па снежань мінулага года. За гэты час падазраваныя выкралі тавараў на суму звыш 46 тысячаў рублёў.

«Падчас правярання мы выявілі аналагічныя схемы яшчэ ў 15 школах гораду з агульным уронам каля 200 тысячаў рублёў. У бліжэйшы час усе матэрыялы будуць накіраваны ў следчыя органы для дачы прававой адзнакі дзеянням парушальнікаў», — сказаў Павел Мыльнікаў.

https://belsat.eu

Последние новости