haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

18.02.2019 08:17

675 просмотров

0 комментариев

На кальцавой развязцы пад Віцебскам перакулілася фура, кіроўца ў рэанімацыі ФОТА

Аварыя з удзелам фуры адбылася каля 20 гадзін вечара 16 лютага пад Віцебскам, паведамілі ў ДАІ вобласці.

Паводле папярэдняй інфармацыі, 44-гадовы кіроўца цягача маркі «ДАФ», які быў у счэпцы з паўпрычэпам маркі «Kogel», рухаўся па аўтадарозе Р-49 «Дымаўшчына—Шапуры». Пры праездзе кальцавой развязкі з аўтадарогай Р-87 «Віцебск — Орша» кіроўца не справіўся з кіраваннем, у выніку чаго з’ехаў у кювет і перакуліўся.

Вадзіцель з траўмамі быў шпіталізаваны ў рэанімацыйнае аддзяленне Віцебскай абласной бальніцы.
https://nn.by

Последние новости