haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

20.02.2019 18:17

634 просмотра

0 комментариев

П’яная загадчыца фермы пасля звальнення ўгнала службовую «Ніву» і перакулілася ў кювет

Загадчыца малочна-таварнай фермы ў Іўеўскім раёне Гродзеншчыны ўгнала службовы аўтамабіль. Здарэнне адбылося 19 лютага, паведамляе uvd.grodno.by.

38-гадовая жанчына зранку ў аўторак з’явілася на працу п’янай. За гэта яе звольнілі. Незадаволеная такім рашэннем жанчына ўгнала з тэрыторыі фермы службовую «Ніву».

Спыніць былую начальніцу ніхто з работнікаў не змог. Віляючы з боку ў бок, аўтамабіль выехаў на дарогу, аднак літаральна праз пару кіламетраў з’ехаў у кювет і перакуліўся. На дапамогу жанчыне прыйшлі яе былыя падначаленыя.

Кіроўца траўмаў не атрымала, а вось машына была даволі моцна пашкоджаная.

Цяпер на былую загадчыцы фермы пачалі крымінальную справу за ўгон.

uvd.grodno.by

Последние новости