haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

04.03.2019 07:20

539 просмотров

0 комментариев

Ноччу ў суботу 23-гадовы афіцэр міліцыі выпаў з акна на 9-м паверсе

У Лунінцы расследуюць абставіны гібелі 23-гадовага афіцэра міліцыі, які ноччу 2 сакавіка выпаў з акна на 9-м паверсе.

Як піша «Медыя-Палессе», у суботу каля 4:00 у міліцыю патэлефанавалі мясцовыя жыхары, якія знайшлі ля жылога дзевяціпавярховіка мужчыну з прыкметамі падзення з вышыні.

Маладога чалавека даставілі ў лякарню, дзе ў 6:00 ён памёр ад цяжкіх траўмаў. Міліцыя пакуль называе здарэнне «няшчасным выпадкам» і расследуе ўсе яго акалічнасці.

Вядома, што загінулы працаваў у райаддзеле міліцыі на афіцэрскай пасадзе, быў нежанаты і меў добрую дзелавую рэпутацыю.

https://euroradio.by

Последние новости