haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

24.03.2019 16:56

766 просмотров

0 комментариев

Джып уцякаў ад ДАІ і пратараніў бетонны плот спецпадраздзялення «Алмаз». Фотафакт

Інцыдэнт адбыўся 24 сакавіка а 8 раніцы. Фота апублікаваў belaruspartisan.by.

Паводле відавочцаў, на вуліцы Кальварыйскай у Менску джып серабрыстага колеру спрабаваў адарвацца ад даішнікаў. Збочыў у двары, і на ўсёй хуткасці ўрэзаўся ў бетонную агароджу базы спецпадраздзялення МУС «Алмаз».

У выніку кіроўца проста пратараніў плот, у ім утварылася вялізная дзірка, і вылецеў на алмазаўскую аўтастаянку.

Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца знаходзіўся ў стане ап’янення. Ён застаўся жывы, аднак моцна парэзаўся з-за разбітага шкла.

ЮВ belsat.eu

Последние новости