haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

07.04.2019 20:20

804 просмотра

0 комментариев

Шквал пажараў, які атакуе Віцебшчыну, дайшоў і да Гарадоцкага раёна. І нарада ў Віцебскім аблвыканкаме гэты шквал не спыніла.

6 красавіка старшыня Віцебскага аблвыканкама Шарстнёў Мікалай Мікалаевіч правёў рабочую нараду, акцэнт якога быў зроблены на навядзенне парадку на зямлі, у тым ліку — барацьбе з выпальваннем сухой травы насельніцтвам, што выклікае пажары. Але ж за гэтыя ж суткі лічба пажараў у вобласці павялічылася яшчэ на 8 здарэнняў і адно з іх адбылося ў Гарадоцкім раёне.

У сувязі са шквалам пажараў, выкліканых палами травы, Мікалай Шарстнёў у суботу правёў рабочую нараду з вертыкаллю Віцебшчыны.

У пачатку нарады, якая праходзіла ў рэжыме аўдыяселектара, начальнік Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Мялешкін прывёў прыклады пажараў, якія адбыліся ў бягучым годзе ў экасістэмах, выкліканых неэфектыўным выкарыстаннем зямель і недастатковай работай па добраўпарадкаванні населеных пунктаў. Ён падкрэсліў, што неспрыяльная абстаноўка якая склалася з пажарамі ў экасістэмах, шматлікія выпадкі выпальвання сухой расліннасці — гэта вынік адсутнасці належнага кантролю за забеспячэннем парадку на зямлі, як з боку кіраўніцтва сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, так і з боку органаў мясцовага самакіравання.

З пачатку красавіка ў Віцебскай вобласці да 6 красавіка адбылося 30 пажараў, значная частка з іх была выкліканая выпальваннем сухой травы. У выніку гэтых пажараў ужо знішчана некалькі дамоў. Толькі за апошнія суткі — 5 красавіка — на тэрыторыі Віцебшчыны адбылося адразу 9 пажараў. А ў вёсцы Шабаны Дубровенскага раёна згарэла два дамы.

Па выніку нарады выпрацаваны комплекс дадатковых мер па недапушчэнні загаранняў і пажараў у экасістэмах. Прынята рашэнне аб штотыдзень заслухоўваць кіраўнікоў і прадстаўнікоў органаў мясцовага самакіравання па рэалізацыі гэтых мер, пра гэта «ННВ» паведамілі ў прэс-службе МНС.

І за апошнія суткі пасля правядзення нарады ў Віцебскай вобласці адбылося яшчэ восемь пажараў на якіх знішчана яшчэ 9 будынкаў, пашкоджаны 8 будынкаў. Работнікамі МНС выратаваны 5 чалавек, з якіх 3 дзіцяці. Паводле прэс-службы МНС Віцебскай вобласці знішчаны хлеў у Першамайскім сельсавеце. У суботу ў 14.07 паступіла паведамленне пра пажар хлява ў в. Верамеява Гарадоцкага раёна. У выніку пажару знішчаны хлеў 3×4 м, які належыць грамадзяніну 1967 г.н., у доме 5×6 м пашкоджаны дах, сцены. Прычына пажару высвятляецца. Разглядаецца версія прычыны ўзнікнення пажару — неасцярожнае абыходжанне з агнём гаспадара.

Т. Гаражанка

Паводле: https://vitebsk.mchs.gov.by

Последние новости