haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

13.04.2019 19:39

858 просмотров

0 комментариев

Зьніклага тры дні таму Ваню Валошына знайшлі мёртвым

Зьніклага 10 красавіка ў Камянецкім раёне двухгадовага Ваню Валошына знайшлі сёньня мёртвым. Гэтую інфармацыю Радыё Свабода пацвердзіў кіраўнік пошукавага атраду «Анёл» Сяргей Коўган.

Хлопчыка выявілі ў мэліярацыйным канале.

Ваня Валошын, якому 1 год 11 месяцаў, выйшаў з дому ў вёсцы Люба́шкі ў Камянецкім раёне на Берасьцейшчыне ўдзень 10 красавіка. Маці Вані зьвярнулася ў міліцыю ў 21:00. Яна расказала, што сын выйшаў з дому каля 15:00 і не вярнуўся дахаты. З таго часу ягонае месцазнаходжаньне было невядомае.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Сказалі, што я яго зварыла і зьела», — сям’я зьніклага хлопчыка абураная падазрэньнямі

На пошукі дзіцяці адразу рушылі міліцыянты, ратаўнікі, памежнікі, вайскоўцы. Сёньня ў пошуках хлопчыка ўдзельнічалі 93 валянтэры.

Будзе дапоўнена.


https://www.svaboda.org/

Последние новости