haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

22.04.2019 17:40

830 просмотров

0 комментариев

На пажары ў Гарадоцкім раёне загінуў мужчына, які застаўся ў ложку пры пажары

21 красавіка ў 23 гадзіны 7 хвілін у службу выратавання Гарадоцкага раёну паступіла паведамленне аб пажары дома ў вёсцы Быкі Бычыхінскага сельсавета.

Калі ратавальнікі прыбылі да месца паведамлення пра пажар дах жылога дома быў цалкам ахоплены агнём.

У жылым доме пражывала трое грамадзян, пяцідзесяцісямігадовы мужчына яго пяцідзесяцішсацігадовая жонка і іх дзевятнадцацігадовы сын. На момант узнікнення пажару жонка з сынам знаходзіліся на вуліцы каля дома, не пацярпелі.

Падчас тушэння пажару ратавальнікамі ў пакоі на ложку быў знойдзены труп гаспадара дома.

Агнём знішчаны дах, пашкоджаныя сцены, столевые перакрыцце і маёмасць.



Па дадзеным факце ў цяперашні час праводзіцца праверка, прычына пажару высвятляецца. Разглядаецца версія — неасцярожнае абыходжанне з агнём гаспадара дома.
Паводле: https://vitebsk.mchs.gov.by

Последние новости