haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

16.05.2019 18:47

430 просмотров

0 комментариев

Двух мужчын, якія пашкодзілі скульптуру «Ленін з катом», затрымалі ў Віцебску

У Віцебску на арандаванай кватэры супрацоўнікі ГУБАЗіК затрымалі двух маладых людзей. Падазраюць, што менавіта яны 4 траўня пашкодзілі скульптурную кампазіцыю «Ленін з катом» каля чыгуначнай станцыі Лучоса пад Віцебскам.

Пра гэта паведамляе прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкама.

Заяву пра вандалізм у дачыненні да скульптуры напісаў старшыня садаводчага таварыства. Незвычайная скульптура Леніна была ўсталяваная па прыватнай ініцыятыве на асабістыя грошы. Невядомыя разбілі скульптуру ката і адламалі фігуры Леніна адну руку.

Запісы з камераў відэаназірання дазволілі выявіць, што скульптуру пашкодзілі два хлопцы каля 22-й гадзіны 4 траўня. Калі іх затрымалі, высветлілася, што гэта 25-гадовы жыхар Лёзна і 30-гадовы жыхар Сянно.

Маладыя людзі патлумачылі, што былі моцна п’яныя. Таксама яны дадалі, што іх светапогляд адмаўляе атрыбуты савецкай улады і самі яны адчуваюць нецярпімасць да асобы Уладзіміра Леніна. Акрамя таго, яны заявілі пра свае анархісцкія погляды.

На хлопцаў пачалі крымінальную справу за хуліганства.

Паводле: https://euroradio.by

Последние новости