haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

31.05.2019 15:07

830 просмотров

0 комментариев

У Гарадоцкім раёне рысяня залезла у куратнік

Няпрошанага ляснога госця ў хляве з курамі выявілі гаспадары аднаго з падворкаў у вёсцы Мяжа. Лавіць драпежніка яны не адважыліся, ды і кантактаваць з ім абачліва не сталі. Паведамілі ў раённы МНС.

У сваю чаргу ратавальнікі падключылі спецыялістаў раённай камісіі па аказанні дапамогі дзікім жывёлам, якія знаходзяцца ў бядотным становішчы.

Начальнік Гарадоцкай раённай ветэрынарнай станцыі Сяргей Зайцаў лічыць выпадак незвычайным нават для вёсак глыбінкі, якія побач з лесам:

-Відавочна, шукаць пражытак налётам на куратнік, маладога рысенка прымусіў голад. Да з’яўлення гаспадароў ён паспеў задраць адну курыцу. Як мяркуецца, звярку не больш года. Бывае, што ад вяскоўцаў паступаюць сігналы пра сустрэчы з дзікімі жывёламі. Узімку часцей за ўсё блізка да населеных пунктаў могуць падыходзіць ваўкі. Рысі ў такіх гісторыях яшчэ не фігуравалі.

Рысенка беспраблемна адлавілі і выпусцілі ў натуральнае асяроддзе, толькі далей ад вёскі.

Андрэй Захараў, «СБ — Беларусь сёння»

Паводле: https://www.sb.by

Последние новости