haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

09.06.2019 07:55

521 просмотр

0 комментариев

Шалёны вожык напаў на жыхара Лепеля ў яго доме. Мужчыну, якога ён пакусаў, прызначаны курс вакцынацыі

Вожык зайшоў у агарод аднаго з прыватных уладанняў у цэнтры горада. Гаспадар участку злавіў звярка і прынёс яго ў дом, аднак жывёліна напала на мужчыну і пакусала яго.

Праз два дні вожык памёр. Калі правялі ветэрынарную экспертызу астанкаў, то высветлілася, што звярок быў хворы на шаленства. Цяпер пакусанаму мужчыну давядзецца прайсці курс антырабічнай вакцынацыі, паведамляе газета «Лепельскі край».

Нагадаем, што нядаўна ў Лёзна ў пад’ездзе шматкватэрнага дома знайшлі двух лісянятаў. Аднаго з іх прывезлі ў Віцебскі заапарк. Жывёла таксама аказалася шалёнай і нават паспела пакусаць дырэктара заапарка. Людзей, якія кантактавалі з ім, адшуквалі з дапамогай СМІ, каб пачаць іх лячэнне. https://news.vitebsk.cc

Последние новости