haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

18.06.2019 18:25

740 просмотров

0 комментариев

У Віцебску п’яная кампанія на аўто абстраляла іншую машыну (відэа)

17 чэрвеня ў 1:30 ночы ў віцебскую міліцыю звярнуўся 18-гадовы навучэнец, паведамляе прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкама.

Хлопец распавёў, што ехаў па праспекце Будаўнікоў, калі невядомыя асобы на машыне «Фальксваген Пасат» абстралялі яго з пнеўматычных пісталетаў. Сам малады чалавек атрымаў цялесныя пашкоджанні, акрамя таго зламыснікі пашкодзілі лакафарбавае пакрыццё і разбілі заднюю шыбу яго аўтамабіля. Амапаўцы затрымалі чатырох жыхароў Віцебска — 46, 21, 20 і 19 гадоў. Усе яны, акрамя кіроўцы, былі п’янымі.

Выявілася, што кампанія вярталася з Оршы, дзе сустракала сваіх знаёмых. На скрыжаванні Маскоўскага праспекта і вуліцы Петруся Броўкі яна параўнялася з «Жыгулямі» пацярпелага. У салоне «Жыгулёў» ехала кампанія з трох маладых людзей і дзяўчыны. Пакуль машыны стаялі на святлафоры, паміж кампаніямі пачалася сварка, а потым машыны сталі абганяць адна адну. У нейкі момант з «Фальксвагена» пачалі страляць з пнеўматыкі. Кампанія з абстралянай машыны затэлефанавала ў міліцыю і працягнула гонку за «Фальксвагенам». Калі ім удалося абагнаць канкурэнтаў, тыя пачалі прыцэльна страляць па «сямёрцы». У выніку аўтамабіль атрымаў некалькі прабоін.

Калі кампанію стралкоў затрымалі, у салона іх аўтамабіля знайшлі два пнеўматычныя пісталеты. На ўсю кампанію пачалі крымінальную справу за хуліганства.

https://euroradio.by

Последние новости