haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

21.06.2019 18:59

640 просмотров

0 комментариев

Вясковы любоўны трохкутнік скончыўся крывёю: жорсткае забойства на ферме ў суседнім раёне

У ноч з на 18 чэрвеня на малочнатаварнай ферме ў вёсцы Лявонава быў забіты 52-гадовы вартаўнік.

Лявонава — невялікая вёска ў Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці. Сёння там жыве каля 60 чалавек. Сярод іх былі і двое прыяцеляў: 52-гадовы Анатоль А. і 61-гадовы Сяргей С.

Анатоль працаваў на мясцовай малочна-таварнай ферме. Яго сябар быў беспрацоўным: звольніўся з апошняга месца працы, але ўзрост выхаду на пенсію павысілі. І мужчына перабіваўся выпадковымі заробкамі.

«Сям’і не было ані ў таго, ні ў другога. Ці выпівалі? Ну, бывала. Каб іх прыцягвалі да адказнасці за нейкія п’яныя дэбошы, дык не. Але і цвярознікамі не назавеш», — кажуць пра мужчын у вёсцы.

Анатоль і Сяргей добра ведалі адзін аднаго, калісьці нават працавалі разам.

Але ў ноч на 18 чэрвеня старэйшы мужчына завітаў на ферму, дзе працаваў малодшы. Скончылася ўсё забойствам: Сяргей С. збіў металічнай трубой свайго аднавяскоўца. Ад атрыманых траўмаў Анатоль памёр.

Сяргея С. узялі пад варту.

Прычынай забойства магла быць рэўнасць. Мужчыны пасварыліся праз жанчыну, распавёў мясцоваму выданню «Герой працы» начальнік райаддзела Следчага камітэта Віктар Шышковіч.

https://nn.by

Последние новости