haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

24.06.2019 18:28

575 просмотров

0 комментариев

У Гарадоцкім раёне за выхадныя дні пажарам знішчаны лазня, хлеў і пашкоджана хата

Паводле інфармацыі прэс-службы Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС у суботу ў в. Паташня адбыўся знішчальны пажар.

22 чэрвеня ў 18-22 ў Гарадоцкае аддзялення МНС паступіла паведамленне пра пажар дома ў в. Паташня Гарадоцкага раёна.

У выніку пажару ў доме знішчаны дах, столевае перакрыцце, пашкоджаныя сцены, маёмасць. Акрамя гэтага знішчаны лазня і хлеў.

Прычына пажару высвятляецца.

У якім сельсавеце знаходзіцца гэтая вёска Паташня — Межанскім ці Першамайскім — не паведамляецца.

Фота ілюстратыўнае.

Паводле: https://vitebsk.mchs.gov.by

Последние новости