haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

27.06.2019 14:15

573 просмотра

0 комментариев

Жахлівае ДТЗ у Полацкім раёне: загінулі чатыры чалавекі і двое ў шпіталі

У Полацкім раёне ў выніку лабавога сутыкнення двух легкавых аўтамабіляў чатыры чалавекі загінулі, яшчэ двое знаходзяцца ў шпіталі. Пра гэта паведамілі ў ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкаму.

Аварыя адбылася 26 чэрвеня прыблізна ў 19.00 на 47-м кіламетры дарогі Р46 Лепель-Полацк каля вёскі Гомель. 37-гадовы кіроўца «Audi 80» пры абгоне выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з аўтамабілем «Mazda 323», якім кіраваў 25-гадовы жыхар Наваполацку.

У выніку ДТЗ два пасажыры «Audi» (45-гадоваа жанчына і 40-гадовы мужчына) памерлі на месцы. Кіроўца «Audi» і 12-гадовае дзіця, які ў момант аварыі знаходзіўся ў «Mazda», памерлі ў шпіталі. Кіроўца і 33-гадоваа пасажырка «Mazda 323» знаходзяцца пад наглядам медыкаў.

На месцы ДТЗ. Крыніца — t.me/skgovby На месцы ДТЗ. Крыніца — t.me/skgovby
На месцы ДТЗ. Крыніца — vitebsk.mvd.gov.by

Следчы камітэт распачаў справу па ч.3 арт.317 (парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў, што пацягнула па неасцярожнасці смерць двух або больш асобаў) Крымінальнага кодэкса.

ІІ belsat.eu

Последние новости