haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

07.07.2019 14:36

602 просмотра

0 комментариев

«Ён жа сам выклікаў міліцыю!» — што вядома пра дзіўную смерць вяскоўца ў міліцэйскай машыне

У ноч на 6 ліпеня ў аграгарадку Стрыгава (Кобрынскі раён) адбыўся дзіўны суіцыд. Малады мужчына забіў сябе ў міліцэйскай машыне.

Чытайце: У Кобрынскім раёне дэбашыр забіў сябе ў міліцэйскай машыне

«Наша Ніва» даведалася некаторыя дэталі гэтай гісторыі.

33-гадовы Дзмітры Захарчэня жыў у аграгарадку Стрыгава на вуліцы Савецкай. Быў жанаты, меў дваіх дзяцей: пяць і сем гадоў. Працаваў на будаўнічай фірме вахтавым метадам. Тыдзень праводзіў дома, на тыдзень з’язджаў на працу ў Кобрын.

Суседка Ніна Венедыктаўна кажа, што сям’я была Захарчэняў была праблемная.

«Дзіма ў той сям’і быў самы адэкватны, я нават не разумеў, чаго ён з імі жыве», — кажа іншы сусед.

Міліцыя раней паведамляла, што Дзмітрый прыцягваўся да адказнасці праз сямейныя скандалы.


Па словах суседзяў, у ноч трагедыі мужчына калі і быў п’яны, то не моцна. Ды яшчэ і нібыта сам выклікаў міліцыю.

«Я была ў іх за паўгадзіны да той бяды. Гэта было каля паловы на другую ночы.

Яны шумелі, вось і вырашыла зайсці. Там была міліцыя, двое супрацоўнікаў. І Дзіма ім казаў: „Чаго вы на мяне наязджаеце, я ж сам вас выклікаў!“. З яго словаў я зразумела, што прапаў ровар, і Дзіма пазваніў у 102», — кажа Ніна Венедзіктаўна.

Па словах суседкі, пра далейшыя падзеі яна дакладна не ведае.

Але вынікае, што Дзмітрыя вывелі з хаты і пасадзілі ў той самы міліцэйскі ГАЗ, у адсек для затрыманых.

«Але яго нават не паспелі нікуды адвезці! Праз хвілін можа 20 я гляджу — стаіць той ГАЗ пад домам, а побач машына хуткай дапамогі. Я выйшла на вуліцу. Сустрэла цешчу Захарчэні. Яна мне кажа: «Дзіма павесіўся!».

Я пытаюся: як, на чым?!

І міліцыянт кажа: «Ён узяў шнурок, завязаў на шыі і рукамі моцна яго зацягнуў. Супрацоўнік сядзеў у машыне, але выратаваць яго не паспеў».

Суседзі — ды і іншыя жыхары Стрыгава — не надта вераць у суіцыд.

«Ён не сам загінуў, гэта дакладна», — мяркуюць прадавачкі ў мясцовай краме.

Ды і суседка Ніна Венедзіктаўна паціскае плячыма: «Можа быць, Дзіма ў машыне „ўзнікаць“ пачаў? Бо выглядае гэта ўсё падазрона, ён жа сам выклікаў міліцыю».

Міліцыя паведаміла, што па справе праводзіцца праверка.

Улад Швядовіч

Последние новости