haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

11.07.2019 09:26

559 просмотров

0 комментариев

У дзіцячым лагеры пабіліся важатыя

У дзіцячым аздараўленчым лагеры «Зара» (Чавускі раён, Магілёўская вобласць) уночы на 8 ліпеня пабіліся п’яныя важатыя. Супрацоўнікі лагера вырашылі адзначыць заканчэнне змены, але не змаглі вырашыць, каму выпіваць, а каму глядзець дзяцей.

“Закрыццё змены скончылася п’яным мардабоем. Дзеці цэлыя. Твары адзін аднаму начысцілі педагогі. Яны не падзялілі, каму выпіваць, а каму глядзець дзяцей. Раніцай пачаліся разборкі”, — апісвае падзеі суполка “Чаусы Online” “УКантакце”.

“Прымірыць педагогаў спрабаваў нарад з Чавускага РАУС. Пры тым што ў лагеры ёсць свой дзяжурны міліцыянер, але самастойна ён не рызыкнуў”, — дадае дэталяў тэлеграм-канал “Nexta Lite”.

У лагеры “Зара” Еўрарадыё пацвердзілі, што бойка паміж важатымі сапраўды была. Але “п’яны мардабой” адмаўляюць.

“Быў адбой, дзеці спалі, дзяжурныя сядзелі на паверхах, — распавядае Еўрарадыё дырэктар лагера “Зара” Аляксандр Жукоўскі. — Адзін выхавальнік намазаў зубной пастай іншага, калі той спаў. А той, можа спрасоння, не зразумеў… накінуўся і ўдарыў кулаком у твар. Застаўся сіняк. Выхавальнікі напісалі тлумачальныя лісты, заявы ў міліцыю ніхто не падаваў з іх. Той, які ўдараў, распавёў, што да гэтага выпіў крыху піва”.

Педагогаў на працу набіраюць з ліку студэнтаў Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова. Важатыя, якія ўчынілі бойку, больш на працу ў лагер не трапяць.

Навіна з сайта: euroradio.fm

Последние новости