haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

14.07.2019 10:50

522 просмотра

0 комментариев

29-гадовы п’яны кіроўца катаў на капоце сяброўку — яна загінула

Пад Мазыром п’яны кіроўца спрычыніўся да гібелі сваёй сяброўкі, з якой адпачываў за горадам у агульнай кампаніі. Як паведамляе gp.by са спасылкай на Мазырскі раённы аддзел Следчага камітэта, трагічнае здарэнне адбылося 12 ліпеня ў вёсцы Скрыгалаў.

Прыкладна ў 18:00 кампанія вырашыла зладзіць пакатушкі на капоце аўто. 36-гадовая маладая жанчына села на капот аўтамабіля BMW X5, за рулём якога быў 29-гадовы нецвярозы мужчына, жыхар Мазыра. Ён не справіўся з кіраваннем, а пасажырка трапіла пад колы і загінула.

Раней гэтага маладога чалавека ўжо прыцягвалі да адказнасці да п’яную язду. Цяпер на яго завялі крымінальную справу паводле ч. 4 арт. 317 КК (Парушэнне Правілаў дарожнага руху ў стане алкагольнага ап’янення, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека). Паводле гэтага артыкула прадугледжанае пакаранні пазбаўленнем волі тэрмінам да 7 гадоў.

https://euroradio.fm

Последние новости