haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

21.07.2019 17:14

522 просмотра

0 комментариев

Маці біла 8-гадовую дачку малатком па галаве: дзіця ў лякарні

8-гадовая дзяўчынка пацярпела ад уласнай маці, якая некалькі разоў ударыла яе малатком па галаве. Такую папярэднюю версію вылучаюць праваахоўнікі з Мінска.

Як паведамляе прэс-служба МУС у сваім Тэлеграм-канале, здарэнне адбылося сёння раніцай у сталічным мікрараёне Каменная Горка — у 8:30 медыкі з лякарні спавясцілі міліцыю, што да іх паступіла дзіця з моцным крывацёкам галавы.

Паводле папярэдніх звестак, 37-гадовая маці некалькі разоў ударыла малалетнюю дачку малатком па галаве.

Цяпер следчыя апытваюць суседзяў і сваякоў, праводзяць іншыя дзеянні, скіраваныя на высвятленне акалічнасцяў здарэння.

Жанчыну даставілі ў медустанову для вызначэння яе псіхічнага і фізічнага стану.

https://euroradio.fm

Последние новости