Усяго па чужой аплатнай карце ў крамах райцэнтра яны здзейснілі не менш як 52 пакупак.
Агульная сума патрачаных грошай, па словах афіцыйнага прадстаўніка кіравання Следчага камітэта па Віцебскай вобласці Аксаны Лазько, перавысіла 330 рублёў:
— У дачыненні да непаўналетніх ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле КК «Крадзеж шляхам выкарыстання кампутарнай тэхнікі». Расследаванне крымінальнай справы працягваецца.
Следчыя нагадваюць, што пры выяўленні чужой аплатнай банкаўскай карты не варта спрабаваць праверыць яе баланс, выкарыстоўваць карту для зняцця грошай або разліку. Вышэйпаказаныя дзеянні цягнуць адказнасць, прадугледжаную заканадаўствам.
Таксама не варта публікаваць фатаграфіі з рэквізітамі банкаўскіх карт у сацыяльных сетках. Названыя на іх звесткі могуць быць выкарыстаны зламыснікамі.
Сяргей ГАЛЕСНІК
Фота ілюстратыўнае.
Пераклад рэдакцыі
Паводле: https://www.sb.by