haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

05.08.2019 08:33

237 просмотров

0 комментариев

За тыдзень грыбнікі Віцебшчыны знайшлі па-над сотню мін і гранат часоў Другой сусьветнай вайны

За апошнія дні сапёрам двойчы прыйшлося выяжджаць у лясы Віцебскай вобласьці, бо грыбнікі выяўляюць артылерыйскія снарады, міны, гранаты і іншыя боепрыпасы. Пра гэта пішуць «Народныя навіны Віцебска».

Па інфармацыі выданьня, у Полацкім рэгіёне грыбнік наткнуўся на артылерыйскі снарад і паведаміў пра небясьпечную знаходку ў міліцыю. На месцы сапёры знайшлі 19 артылерыйскіх снарадаў калібру 45 мілімэтраў, 17 артылерыйскіх снарадаў калібру 88 мілімэтраў, 9 артылерыйскіх снарадаў калібру 105 мілімэтраў, 2 артылерыйскія снарады калібру 152 мілімэтры, 15 мінамётных мін калібру 81 мілімэтар, мінамётная міна калібру 120 мілімэтраў, 39 артылерыйскіх узрывальнікаў.

Таксама сапёры выяжджалі ў лясны масіў каля вёскі Любава Віцебскага раёна. Там зь зямлі яны дасталі 9 мінамётных мін калібру 81 мілімэтраў, 13 артылерыйскіх снарадаў калібру 45 мілімэтраў, 5 гранат «Ф-1», 4 гранаты «РГ-42» і 74 капсулі-дэтанатары. Усе выяўленыя боепрыпасы адносяцца да пэрыяду Другой сусьветнай вайны, яны былі зьнішчаныя.

https://www.svaboda.org

Последние новости