haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

09.08.2019 17:52

392 просмотра

0 комментариев

У Віцебску вецер паваліў 21 дрэва, пашкоджаныя 4 машыны, а па вобласці — восем

Ад залеваў і моцнага ветру 8-га жніўня на тэрыторыі Віцебскай вобласці былі зафіксаваныя адключэнні электраэнергіі, падтапленні дарог і падзенне дрэў.

У Віцебску ў выніку выпадзення багатых ападкаў былі падтопленыя 3 участкі дарог, адбылося спыненне руху 12 тралейбусных маршрутаў.

Зафіксаваны 21 выпадак падзення дрэў, у выніку якіх, пашкоджаны 8 легкавых аўтамабіляў — 3 у Верхнядзвінскім раёне, 4 у Віцебску і 1 у Полацку. Пацярпелых няма. Работнікамі МНС і іншых службамі праводзіліся работы па распілоўцы і ўборцы паваленых дрэў.

Паводле дадзеных Віцебскэнерга на тэрыторыі вобласці былі зафіксаваныя адключэнне электраэнергіі ў 77 населеных пунктах вобласці. Работы па аднаўленні праводзіліся аварыйнымі брыгадамі.

https://vitebsk.mchs.gov.b

Последние новости