haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

11.08.2019 10:26

246 просмотров

0 комментариев

Пад Віцебскам ДАІ ганялася за 41-гадовай п’янай кіроўцай пазадарожніка

Пад Віцебскам ДАІ ганялася за 41-гадовай жанчынай-кіроўцай, якая на пазадарожніку здзейсніла ДТЗ і знікла з месца здарэння.

Паводле Тэлеграм-канала МУС, жанчына на сваім аўтамабілі «Мэрсэдэс» у вёсцы Белае Вушацкага раёна сутыкнулася з грузавой фурай, калі ажыццяўляла рух заднім ходам. Кіроўца адразу з’ехала, а ДАІ выклікала нарады на пагоню.

Красовер, за рулём якога была парушальніца, заўважылі на пад’ездзе да Віцебска. Машына ішла на вялікай хуткасці са значным перавышэннем дапушчальным паказанняў, патрабаванні спыніцца кіроўца ігнаравала, але на ўездзе ў горад яе ўсё ж спынілі.

У выніку на жанчыну склалі некалькі адміністратыўных пратаколаў, у тым ліку за язду ў нецвярозым стане.

https://euroradio.fm

Последние новости