Выратавальнікі, якія прыбылі да месца выкліку, выявілі адкрытае гарэнне лазні на тэрыторыі прыватнага домаўладання.
Падчас тушэння пажару работнікамі МНС на гарышчы знойдзены труп невядомай жанчыны. Асоба гэтай жанчыны ў цяперашні час вызначаецца.
У выніку пажару ў лазні пашкоджаны дах, столевае перакрыцце, сцены.

Па гэтым факце праводзіцца праверка. Прычына пажару высвятляецца. Разглядаецца версія — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні загінулай.
Т. Гаражанка
Па інфармацыі: https://vitebsk.mchs.gov.by