haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

06.10.2019 16:06

655 просмотров

0 комментариев

У Гарадку падлетак веласіпедыст апынуўся на даху аўтамабіля

29 верасня па вул. Сабалеўскага ў Гарадку адбылося дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам аўтамашыны «Альфа-Рамэа» і 12 гадовага аўтамабіліста


У мінулую нядзелю ў Гарадку па вуліцы Сабалеўскага днём адбылося ДТЗ у выніку якога непаўнагадовае дзіця апынулася на даху аўтамашыны «Альфа-Рамэа».

Відавочцы здарэння, якія чулі гук тармазоў і ўдар пры сутыкннні аўтамашыны і веласіпедыста, сведчаць, што двое веласіпедстаў рухаліся па вуліцы, дзе нядаўна было пакладзена асфальтавае пакрыццё, не звяртаючы ўвагі на дарожныя абставіны.

І маладзейшы веласіпедыст выехаў на галоўную дарогу перад самай машынай.
Толькі цудам пасля сутыкнення з аўтамашынай веласіпедыст заляцеў на дах аўтамашыны і там затрымаўся, не пабіўшыся аб асфальт..
Брыгада хуткай дапамогі засведчыла адсутнасць істотных траўмаў у юнага веласіпедыста. А супрацоўнікі ДАІ высветлялі ўсе абставіны здарэння, якое на шчасце, закончылася без цяжкіх траўмаў.
Л. Антонаў

Последние новости