haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

03.11.2019 08:58

161 просмотр

0 комментариев

У басейне ў Баранавічах зблыталі вёдры з хіміяй — 13 дзяцей шпіталізаваныя

У басейне ў Баранавічах нядбайнасць работнікаў прывяла да шпіталізацыі 13 дзяцей.

Група з 15 дзяцей займаліся ў басейне школы алімпійскага рэзерву № 4, калі раптам адчулі рэзь у горле. Да таго ж, як паведамляе сайт МНС, ім стала цяжка дыхаць.

Тэрмінова выклікалі хуткую і ратавальнікаў.

Як выявілася, у тамбуры запаснога выхаду з басейна выпадкова аказаліся побач і змяшаліся сродак для апрацоўкі вады і сродак для дэзыінфекцыі. У выніку адбылася хімічная рэакцыя, і пары хлору трапілі ў залу басейна.

13 з 15 дзяцей дастаўлены ў бальніцу для назірання. Небяспекі іх жыццю няма.

NN.by
https://nn.by/?c=ar&i=240419

Последние новости