haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

09.11.2019 08:49

182 просмотра

0 комментариев

Віцяблянін выратаваў суседку на пажары пральнай машыны

7 лістапада ў 17:38 віцебскія ратавальнікі атрымалі паведамленне пра пажар у кватэры па праспекце Фрунзе, паведамляе прэс-служба МНС.

Прыбыўшы на месца выкліку, ратавальнікі пабачылі дым з акна кватэры на сёмым паверсе дзевяціпавярховага жылога дома.

Калі ўзнік пажар, у кватэры была 40-гадовая гаспадыня. Да прыбыцця падраздзяленняў МНС яе вынес у бяспечнае месца 44-гадовы сусед. Медыкі шпіталізавалі жанчыну з папярэднім дыягназам атручэнне прадуктамі гарэння.

Агонь пашкодзіў пральную машыну, ад яго закураныя сцены.

Прычына пажару высвятляецца.

https://euroradio.fm/vicyablyanin-vyratavau-susedku-na-pazhary

Последние новости