haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

10.11.2019 13:19

148 просмотров

0 комментариев

Рэгулярна прыязджаў у Беларусь. Што вядома пра гісторыка, які распілаваў сваю студэнтку

Расейскі гісторык, які прызнаўся ў забойстве сваёй студэнткі, неаднаразова прыязджаў у Барысаў, падае «Ex-press.by».

Гісторык Алег Сакалоў падчас рэканструкцыі бітвы на Беразіне на Брылеўскім полі пад Барысавам у лістападзе 2012 года. Фота – Ex-press.by

Дацэнт Санкт-Пецябургскага дзяржаўнага ўніверсітэту, які забіў сваю былую студэнтку, браў актыўны ўдзел у рэканструкцыя бітвы на Бярэзіне, а летась прэзентаваў сваю новую кнігу ў Цэнтральнай барысаўскай бібліятэцы.

Упраўленне Следчага камітэту ў Пецярбурзе падае, што распачало крымінальную справу ў дачыненні да мужчыны 1956 году нараджэння, якога раніцаю 9 лістапада дасталі з ракі Мойкі.

У ягонай торбе былі жаночыя рукі і траўматычны пісталет. Пазней у ягонай кватэры знайшлі жаночае цела, адрэзаную галаву і скрываўленую пілу.

Следчы камітэт Расеі дагэтуль не падае ягонае імя. Расейскія медыі пішуць, што падазраваны – кандыдат гістарычных навук Алег Сакалоў.

Паводле папярэдніх звестак, навуковец быў п’яны і атрымаў пераахаладжэнне ад доўгага знаходжання ў вадзе. Цяпер ён знаходзіцца ў Марыінскай больніцы. Ягоны стан ацэньваецца як цяжкі, падае «Медуза».

Падазраваны ўжо прызнаўся ў забойстве, падае «Рен ТВ».

47news.ru падае, што забітая – 24-гадовая Анастасія Ешчанка. Яе называюць вучаніцай Сакалова.

Жанчына працавала рэпетытарам і была суаўтаркаю Сакалова ў некалькіх навуковых працах, прысвечаных гісторыі Францыі. Яны жылі разам.

Ешчанка была забітая яшчэ 7 лістапада з дробнакалібернага абрэзу ў кватэры Сакалова. Пасля забойства цела Ешчанка працягвала ляжаць у кватэры, нават калі 8 лістапада да вучонага прыйшлі госці.

Медыі мяркуюць, што Сакалоў забіў сваю вучаніцу з-за яе непрыязнага стаўлення да дзвюх ягоных дарослых дачок.

На допыце Сакалоў расказаў, што купіў пілу, каб пазбавіцца ад забітай. Падчас раздзялення цела ён піў алкаголь, паколькі «яму не раз станавілася млосна». Пасля забойства Сакалоў збіраўся здзейсніць самагубства ў мундзіры Напалеона ў Петрапаўлаўскай крэпасці.

Алег Сакалоў Навуковец – спецыяліст па гісторыі напалеонаўскіх войнаў. Ён чалец навуковага савету Расейскага ваенна-гістарычнага таварыства, якое ўзначальвае міністр культуры Уладзімір Мядзінскі.

Вядома, што Сакалоў кансультуе рэжысёраў, якія здымаюць фільмы пра эпоху Напалеона.

Навуковец лічыцца адным з заснавальнікаў ваенна-гістарычнай рэканструкцыі ў Расеі. За навуковую і грамадскую дзейнасць Францыя ўзнагародзіла яго ордэнам Ганаровага легіёна.

ДД belsat.eu

https://belsat.eu

Последние новости