haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

19.11.2019 19:36

482 просмотра

0 комментариев

Пад раніцу ў Гарадоцкім раёне загарэўся жылы дом: яго гаспадара шпіталізавалі

19 лістапада ў 5-54 у службу выратавання «101» паступіла паведамленне аб загаранні дома па вуліцы Ленінградская шаша ў вёсцы Быкі Гарадоцкага раёна.

Пасля прыбыцця да месца выкліку падраздзяленняў МНС з-пад даху дома ішоў моцны дым. Калі ўспыхнуў агонь, ўнутры дома знаходзіўся яго 62-гадовы гаспадар, які да прыбыцця падраздзяленняў МНС змог пакінуць палаючы дом самастойна. Мужчына быў агледжаны брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі і з апёкамі рознай ступені цяжкасці быў шпіталізаваны ў медыцынскую ўстанову.

Пажар ліквідавалі выратавальнікі. Агнём у доме пашкоджана маёмасць, закураны сцены і столь.

Па гэтым факце праводзіцца праверка, прычына пажару высвятляецца. Разглядаецца версія — неасцярожнасць пры курэнні гаспадаром дома.

Т.Гаражанка

Паводле: https://vitebsk.mchs.gov.by

Последние новости