haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

21.12.2019 18:10

401 просмотр

0 комментариев

За мінулыя суткі ў населеных пунктах вобласці адбылося тры пажары, у тым ліку і ў Гарадоцкім раёне

За мінулыя суткі з 20 на 21 снежня ў населеных пунктах Віцебскай вобласці адбылося 3 пажары, на якіх эвакуявана 6 чалавек, пашкоджаны 2 будынка, 1 адзінка тэхнікі. Работнікамі МНС на ДТЗ выратаваны 1 чалавек.

20 снежня ў 06-25 паступіла паведамленне аб пажары дома ў аграгарадку Лесагорская Езярышчанскага сельсавета Гарадоцкага раёна. У выніку пажару ў доме пашкоджаны дах, столевае перакрыцце, сцены, маёмасць. Прычына пажару высвятляецца.

У гэты ж дзень у 15-12 паступіла паведамленне аб пажары гаража ў ГПК № 5 па Старабабінавіцкаму тракту ў г. Віцебску. У выніку пажару ў гаражы пашкоджаныя маёмасць, аўтамабіль ВАЗ-2106. Прычына пажару высвятляецца.

21 снежня ноччу ў 1 г.10 хв. паступіла паведамленне аб пажары кватэры па вул. Е. Полацкай, д. 23 у г. Полацку. У выніку пажару ў кватэры ў пакоі 3×5 м знішчана маёмасць, закураны сцены, столь. Работнікамі МНС з чацвёртага і пятага паверхаў па лесвічных маршах эвакуіраваны 6 чалавек. Прычына пажару высвятляецца.

20 снежня адбылася ліквідацыя наступстваў ДТЗ ў Верхнедзвінскім раёне. Каля 09-18 паступіла паведамленне аб дарожна-транспартным здарэнні на аўтадарозе Р-20 «Верхнядзвінск-Полацк». Гэта адбылося каля в. Ляшчылава Верхнядзвінскага раёна. Работнікамі МНС з аўтамабіля выратаван-дэблакіраван кіроўца.

Паводле: https://vitebsk.mchs.gov.b

Пераклад на родную мову рэдакцыі сайта

Последние новости