Раней яго выявілі на фэрмах у польскай вёсцы Стары Ўсьцімаў у Любартаўскім павеце, што за 43 км ад мяжы зь Беларусьсю і за 82 км ад Берасьця, а таксама ў Вялікапольскім ваяводзтве (у цэнтры краіны) — тады за адзін дзень памерлі ня менш за 25 тысячаў індыкоў.

На фэрмах Польшчы выявілі птушыны грып. Беларускія вэтэрынары напагатове
Ці зьвязаныя новыя выпадкі птушынага грыпу з выяўленымі ў Старым Усьцімаве, пакуль не высьветлена. Галоўны вэтэрынарны лекар Польшчы Богдан Канопка заспакойвае: з хваробай разьбіраюцца неадкладна, досьвед падобнай барацьбы ёсьць, працэдуры ўжо распачатыя. Колькі птушак памерла і колькі давядзецца зьнішчыць, не ўдакладняецца.
Лічыцца, што штам вірусу H5N8, выяўлены ў Польшчы, не пагражае людзям (у адрозьненьне ад H5N1, ад якога ў
https://www.svaboda.org/a/30359777.html