haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

29.01.2020 07:36

457 просмотров

0 комментариев

Зноў ГОМЕЛЬ. Гомельская настаўніца збіла вучня з трэццяга класу, яму наклалі швы

У Гомлі настаўніца адной са школаў збіла вучня, у выніку чаго той трапіў у больніцу. Пра гэта паведамляюць «Сильные новости».

Юлія Чарняўская: Пра настаўніка ўдома можна казаць усё, што заўгодна

Беларуская школа зусім не адпавядае сучаснаму становішчу. Пра гэта ў каментары belsat.eu заявіла педагог і культуролаг Юлія Чарняўская, каментуючы звальненне за пагрозы вучню і аднаўленне цягам аднаго тыдня настаўніцы з гомельскай школы № 15.

Інцыдэнт здарыўся ў гімназіі № 71. У лісце, напісаным у рэдакцыю «Сильных новостей», паведамляецца, што класная аднаго з трэціх класаў збіла дзіця, якому ў выніку ў бальніцы накладвалі швы. Адзначаецца, што настаўніца біла дзяцей і раней, напрыклад, ударыла аднаго з вучняў насценным гадзіннікам, але скаргі бацькоў вынікаў не далі.

Дырэктарка гімназіі пацвердзіла выданню інцыдэнт. Паводле яе, у справе разбіраецца Следчы камітэт. Дырэктарка адзначыла, што настаўніца мае вялікі педагагічны стаж, раней спагнанняў не мела і скаргаў ад бацькоў на яе не паступала.

Лукашэнка ўзнавіў на працы настаўніцу, якая абяцала забіць партай вучня

Гомельскую настаўніцу Людмілу Чацвярткову, якую на мінулым тыдні звольнілі за непрыстойны ўчынак, 18 верасня аднавілі на пасадзе.

Нагадаем, што гэта не першы гучны канфліктны выпадак, які здарыўся ў школах Гомля. Напрыклад, 13 верасня 2019 года з гомельскай школы № 15 звольнілі настаўніцу пачатковых класаў, якая падчас уроку расейскай мовы пагражала школьніку, што ўдарыць яго партай, абражала яго і брудна лаялася.

Праз 5 дзён яе ўзнавілі на працы пасля асабістага ўмяшання кіраўніка дзяржавы.

МГ belsat.eu

Последние новости