haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

04.02.2020 07:47

324 просмотра

0 комментариев

У Баранавічах памерла чатырохгадовае дзіця, якое павезлі ў бальніцу з зубным болем

У канцы мінулага тыдня ў Баранавічах сталі распаўсюджвацца чуткі пра смерць маленькага хлопчыка. Нібыта дзіця памерла ў бальніцы ад інфекцыі, якую занеслі пры наведванні адной з баранавіцкіх стаматалогій.

Што насамрэч здарылася, Intex-press пракаментаваў Следчы камітэт.

Баранавіцкая дзіцячая гарадская бальніца. Фота: Intex-press.

Па чутках, пасля наведвання зубнога лекара ў хлопчыка некалькі дзён балеў зуб, а потым павысілася тэмпература. Дзіця даставілі ў бальніцу, дзе праз некалькі дзён яно памерла. Прычыны смерці выказваліся розныя, хтосьці нават сцвярджаў, што хлопчык памёр ад менінгіту.

У Следчым камітэце пацвердзілі факт смерці 4-гадовага дзіцяці ў Баранавічах. Як распавяла Intex-press Юлія Ганчарова, афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта, 20 студзеня хлопчык з вострым зубным болем быў шпіталізаваны ў бальніцу, дзе памёр 24 студзеня. Зараз прызначана судова-медыцынская экспертыза для вызначэння дакладнай прычыны смерці дзіцяці. Папярэдне «смерць хлопчыка не мае прыкмет крымінальнага характару і не звязаная з віруснымі захворваннямі».

Праводзіцца праверка.
https://nn.by/?c=ar&i=245377

Последние новости