haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

17.02.2020 19:10

428 просмотров

0 комментариев

У Гарадоцкім раёне праз ноч зноў адбыўся пажар. Усяго на Віцебшчыне адбылося за выхадныя дні 9 пажараў з двума ахвярамі.

У палове дванаццатай ночы ў Гарадоцкі раённы адзел МНС паступіла паведамленне пра пажар у гарадскім пасёлку Езярышча.

Калі папярэдняе паведамленне паступіла ў 00-26 хв. 14 лютага і датычалася пажара ў пад’ездзе шматкватэрнага жылога дома ў в. Пальмінка Гарадоцкага раёна, то зараз паведамленне паступіла ў 23-31. Паведамленне датычылася пажара дома па зав. Дзяржынскага ў г.п. Езярышча Гарадоцкага раёна.

У выніку пажару ў доме знішчаны дах, часткова столевае перакрыцце, пашкоджаны сцены, маёмасць. Прычына пажару высвятляецца.

На пажарах у вобласці за гэтыя выхадныя дні загігнулі: 15 лютага гаспадыня 1952 г.н. па завулку Пралетарскаму ў Сянно, а таксама ў Віцебску днём 16 лютага на пажары загінула гаспадыня кватэры па вул. Праўды.

Фота ілюстратыўнае.

Т. Гаражанка

Паводле: https://vitebsk.mchs.gov.by/novosti/

Последние новости