haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

26.02.2020 20:08

318 просмотров

0 комментариев

Жанчына ў Мінску выскачыла з акна восьмага паверха і засталася жывая

Жыхары вуліцы Нёманскай у мінскім мікрараёне Каменная Горка 25 лютага сталі відавочцамі незвычайнага відовішча. З акна кватэры на восьмым паверсе спярша выляталі крэслы, гаршчкі з кветкамі.

А неўзабаве з гэтага ж акна выскачыла і маладая жанчына. На шчасце, ратавальнікі паспелі паставіць «куб жыцця», які выратаваў яе.

У каментары Еўрарадыё афіцыйная прадстаўніца МНС Вольга Мельчанка распавяла падрабязнасці здарэння:

«Паступіла паведамленне, што дзяўчына стаіць у акне на восьмым паверсе на вуліцы Нёманскай. Нашы выехалі на месца. Таксама па алгарытме мы выклікаем МУС і брыгаду хуткай дапамогі. Дзяўчына ўбачыла вялікую колькасць тэхнікі, зачыніла акно і вярнулася. Мае калегі падымалі пад’ёмнік, каб з ёй паразмаўляць на ўзроўні восьмага паверха. У гэты ж час унізе разгортвалі пнеўматычную падушку. Мы яе разгарнулі, а ў гэты час дзяўчына адчыніла акно і скокнула... Медыкі яе агледзелі — дзяўчына не пацярпела. Прычыны ўчынку будуць усталёўвацца пазней».



Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram

https://euroradio.fm

Последние новости